ПРАВІЛЫ
1 — Час
Чэлендж адбываецца з суботы 17 снежня 12:00 да панядзелка 19 снежня 14:00 па Вільне.

Каманды-ўдзельніцы павінны адправіць або перадаць гатовы матэрыял і неабходныя дакументы не пазней за 14:00 (па Вільне) 19 снежня: афлайн або анлайн.

Работы, атрыманыя пазней за дэдлайн (фізічна або анлайн), не будуць прымаць удзел у конкурсе, але паказаныя будуць усе фільмы, якія арганізатары атрымалі цягам панядзелка.
2 — Творчы працэс
Увесь творчы працэс павінен адбывацца падчас конкурсу. Ранейшая падрыхтоўка забароненая. Творчы працэс уключае, але не абмежаваны наступнымі пунктамі:
  • Напісанне сцэнара
  • Даследаванне
  • Стварэнне касцюмаў / дызайн сэта
  • Здымкі
  • Мантаж
  • Саўнд-дызайн
  • Рэндар праекту
3 — Падрыхтоўка
Толькі гэта праца дапускаецца раней за афіцыйны час конкурса:
  • Пошук і арганізацыя здымачнай каманды
  • Пошук і арганізацыя кастынгу
  • Падтрыхтоўка здымачнага абсталявання
  • Пошук і падрыхтоўка лакацый
4 — Відэаматэрыял
Увесь відэаматэрыял павінны быць зняты падчас чэленджу. У тым ліку, гэта датычыцца анімацыі і спецыяльных эфектаў.
Выкарыстанне стокавага відэа дазваляецца толькі калі гэта выстралы, агонь, выбухі, храмакейныя фаны і інш. Нельга выкарыстоўваць відэаматэрыялы іншых людзей, ужо гатовых сцэн, падрыхтаваных загадзя эфектаў.
Дазваляецца выкарыстанне фатаграфій, калі ў каманды ёсць правы на іх і яны не выкарыстоўваюцца для стварэння ілюзіі руху.
5 — Стартавы івэнт
Кожная афлайн каманда мусіць мець прадстаўніка на Стартавай сустрэчы КінаКаляды48 у CreateCulture Space — Karmelitu 5, Vilnius
  • Кожная каманда павінна падпісаць і даслаць Пагадненне Лідар_кі Каманды, ім/ёй падпісаная. Без гэтага пагаднення каманда не зможа ўдзельнічаць.
  • Кожная афлайн каманда атрымае жанры фільма выпадкова, выцяг нуўшы іх з капялюша.
  • Анлайн камандам жанры і абавязковыя элементы будуць дасланы паведавмленнем.
6 — Абавязковыя Элементы
Кожная каманда-ўдзельніца атрымае агульныя абавязковыя элементы, якія павінны будуць з’явіцца ў фільме: жанр, персанаж, рэквізіт і фраза з дыялогу.
  • Абавязковы персанаж павінны з’явіцца на экране і павінна быць зразумела, што гэта ён/яна. Імя персанажа неабавязкова мусіць быць агучана або напісана на экране.
  • Абавязковы рэквізіт павінны быць бачным на экране. Нельга замяшчаць рэквізіт малюнкам або фотоздымкам.
  • Фраза з дыялогу павінна быць сказаная, спетая або напісаная. Яна можа быць на любой мове, але калі гэта не будзе зразумела аўдыторыі, то трэба дадаць пераклад.
  • Для кваліфікацыі на конкурс кожная камандза павінна зрабіць фільм у сваім жанры, з выкарыстоўваннем абавязковых элементаў і не выйсці за мяжы хранаметражу — 7 хвілін.
7 — Валанцёры і кошт вытворчасці
Каманда, уключаючы актораў, пост-прадакшн і іншых удзельні_ц фільма, стварае яго на валанцёрскіх умовах.
Кошты на стварэнне фільма ў межах чэленджу цалкам пакрывае каманда.
8 — Бяспека
Бяспека каманды, а таксама іншых удзельн_іц здымачнага працэсу, уключаючы любых жывёл і жывых істот — прыярытэт арганізатар_ак. Фільмы, якія прывялі да смерці або да калецтва жывёл, будуць дыскваліфікаваныя.
9 — Камеры
Няма ніякіх абмежаванняў па выкарыстанні камер. Вы можаце нават здымаць на тэлефоны або плёнку.
10 — Музыка
Па магчымасці, каманды могуць запрашаць кампазітар_ак або музыкаў, якія бы стварылі саўндтрэк падчас чэленджу.
Дазваляецца выкарыстанне загадзя запісанай музыкі, але ў каманды павінны быць правы на яе выкарыстанне.
11 Хранаметраж фільма
Выніковы фільм павінен доўжыцца не менш за 4 хвіліны і не даўжэй за 7 хвілін без цітраў.
Дадатковыя застаўкі КінаКаляды48 і фінальныя цітры не рахуюцца ў хранаметраж гісторыі.
Арганізатары КінаКаляды48 могуць скараціць фільм для аптымізацыі часу паказу.
12 - Абавязковыя цітры !!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Пачатковыя цітры:
  1. 5 секунд чорны экран
  2. Анімацыйная застаўка КінаКаляды48 (спампаваць ТУТ ) або тэкст “Гэты фільм быў зняты ў межах праекта КінаКаляды48”
  3. Картка вашай каманды: Назва каманды, Назва фільма, Жанр, Дата
  4. 2 секунды чорны экран

Фінальныя цітры:
  • Не рабіце фінальныя цітры больш за 60 секунд.
  • Арганізатары маюць правы скараціць фінальныя цітры для аптымізацыі часу паказу.

Выкарыстанне цітраў пасля чэленджу:
Пры паказах анлайн, афлайн або іншых выкарыстаннях, трэба дадаць тэкст або картку ў цітрах “Гэты фільм быў зняты у межах праекта КінаКаляды48 by CreateCulture Group”.
13 Абавязковы медыя-фармат
Мінімальныя патрабаванні да медыяфайла фільма: H264, FullHD
Пры магчымасці зрабіце ў 4К
Максімальны памер файла для афлайн каманд: 5 GB
Максімальны памер файла для анлайн каманд: 2 GB

Гук: мона або стэрэа.

Калі ваш фільм не адпавядае патрабаванням, або не можа быць прагледжаны на абсталяванні КінаКаляды48, ён можа быць дыскваліфікаваны.
14 — Важна помніць перад адпраўкай
  • Мы раім зрабіць роўны ўзровень гуку працягам усяго фільма.
  • Майце на ўвазе, што праектары маюць уласныя налады. Калі ваш фільм цёмны, яго можа будзе дрэнна відаць у некаторых кінатэатрах.
15 — Дакументы вытворчасці
Кожнай афлайн камандзе патрэбна падпісаць Пагадненне Лідар_кі. Магчыма выкарыстоўваць электронны подпіс.

Для каманд з Беларусі асобныя ўмовы з-за бяспекі.
16 — Дыскрымінуючы або гвалтоўны кантэнт
Фільмы, якія парушаюць правы людзей, змяшчаюць гвалт або любы недарэчны, абразлівы кантэнт на погляд арганізатараў КінаКаляды48, могуць быць дыскваліфікаваныя.
Арганізатар_кі захоўваюць права выдаліць абразлівы кантэнт, або адмовіцца паказваць фільм у межах праекта.
17 — Дыстрыб’юцыя перад асноўным паказам не дапускаецца
Фільм не можа быць выкладзены ў інтэрнэт, адданы на дыстрыб’юцыю або паказаны публічна да афіцыйнага мерапрыемства КінаКаляды48.
Вы можаце зрабіць трэйлер фільма для яго прасоўвання.
18 — Дыскваліфікацыя
Арганізатары праекту КінаКаляды48 маюць права самастойна прыняць вырашэнне аб дыскваліфікацыі фільмаў, якія з’яўляюцца недарэчнымі або не адпавядаюць патрабаванням.
19 — Крытэрыі для журы
Журы праекта КінаКаляды48 будзе складацца з прафесіянала_к кінематографа.

Крытэрыі для абірання каманд-пераможцаў:
  • Мастацкае вырашэнне і выкананне (ідэя, сцэнар, касцюмы і г.д.) — 45%
  • Тэхнічнае выкананне (якасць здымак, гуку) — 30%
  • Творчы падыход да абавязковых элементаў або жанру — 20%
20 — Кампенсацыя ўнёску
Арганізатар_кі не будуць кампенсаваць рэгістрацыйны ўнёсак без наяўных падстаў на гэта. Кожны выпадак будзе разгледжаны асобна.
Кампенсацыя пасля пачатку чэленджу адбывацца не будзе.
ЧАСТЫЯ ПЫТАННІ
Гэта праект прыдумала рабіць Надзея Ількевіч і цудоўная каманда CreateCulture Group. Праект з’яўляецца чэленджам/марафонам, мэта якога за 48 гадзін цалкам прыдумаць, зняць і выпусціць кароткі гульнявы фільм на калядную тэматыку.
КАНТАКТЫ

Па любых пытаннях :

  • пішыце на скрыню - hello@createculture.group
  • пінгуйце у тэлеграм @kinakaliady48
  • заходзьце да нас у Вільні на Karmelitu 5

© All Rights Reserved. CreateCulture Group 2022